https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


4 нежылыя дамы, 2 дачы і 11 пабудоў згарэлі ў Смаргонскім раёне


Пра гэта інфармуе МНС.
Удзень відавочца паведаміў смаргонскім ратавальнікам аб загаранні ў вёсцы Панарка. Дым убачылі жыхары суседняй вёскі за некалькі кіламетраў.

Моцны вецер імгненна распаўсюдзіў агонь па сухастою і полымя ахапіла пабудовы і дамы. Да месца выкліку былі накіраваны 15 пажарных разлікаў. На ліквідацыю ўзгарання спатрэбілася некалькі гадзін.

Агнём знішчаны шэсць нежылых дамоў (два з іх выкарыстоўваліся як лецішчы), 11 гаспадарчых пабудоў, пашкоджаны дзве гаспадарчыя пабудовы. Людзі не пацярпелі.

Асноўная версія прычыны пажару -- неасцярожнае абыходжанне з агнём пры курэнні. Адзіны 44-гадовы жыхар вёскі Панарка даў тлумачэнні, што, хутчэй за ўсё, незатушаны недакурак, кінуты ў сухую траву на ўласным падворку, і прывёў да такога маштабнага ўзгарання.

У МНС нагадваюць, што падчас сухога ветранага  надвор`я варта ўстрымацца ад выкарыстання на вуліцы адкрытага агню, бо любая іскра можа прывесці да трагедыі.

Усяго за мінулыя суботу-нядзелю ратавальнікам паступіла 163 паведамленні аб загаранні ў прыродных экасістэмах. З іх 149 паведамленняў звязаны з гарэннем травы і кустоў.

Сяргей Расолька
Звязда, 8 красавіка 2019
 
Дата публикации:08.04.2019
Тематика:Новости, Беларусь
Просмотров:258
 
Ключевые слова:
Происшествия Смаргонь Пожары
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме