Гэта паказалі вынікі яго медыцынскага агляду, паведамляе прэс-служба Следчага камітэта.
Падазраваны ў двайным забойстве ў стаўбцоўскай школе (Мінская вобласць) 15-гадовы дзесяцікласнік не знаходзіўся ні ў стане алкагольнага ап`янення, ні пад уздзеяннем наркатычных сродкаў і псіхатропных рэчываў.
Для ўстанаўлення псіхічнага стану падлетка вырашаецца пытанне аб прызначэнні комплекснай стацыянарнай судовай псіхолага-псіхіятрычнай экспертызы.
Прызначаныя шэраг іншых даследаванняў, правесці якія даручана спецыялістам Дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз.
Акрамя таго, паводле вынікаў першапачатковых следчых дзеянняў у дачыненні да падазронага распачатая яшчэ адна справа — аб замаху на забойства падлеткаў, якія знаходзяцца на лячэнні, і іншых асоб згодна з ч. 1 арт. 14 і ч. 2 арт. 139 Крымінальнага кодэкса.
Як паведамлялася, раніцай 11 лютага 15-гадовы падлетак ударыў нажом 50-гадовую настаўніцу гісторыі і грамадазнаўства, а таксама 17-гадовага вучня 11-га класа, якія памерлі на месцы здарэння. Акрамя таго, ён нанёс ўдары двум аднакласнікам, якія шпіталізаваныя. Іх жыццю, як сцвярджаюць медыкі, зараз нічога не пагражае.
Крымінальную справу аб двайным забойстве ў школе ў Стоўбцах расследуе галоўнае следчае ўпраўленне Следчага камітэта.
Працягваюцца допыты сведак, у тым ліку медыцынскіх работнікаў, супрацоўнікаў органаў унутраных спраў. Следчыя вывучаюць матэрыялы, якія характарызуюць асобу падазронага, паведамляе прэс-служба СК.
Працягваюцца допыты сведак, у тым ліку медыцынскіх работнікаў, супрацоўнікаў органаў унутраных спраў. Следчыя вывучаюць матэрыялы, якія характарызуюць асобу падазронага, паведамляе прэс-служба СК.
Андрэй Серада, БелаПАН
Мінск, 13 лютага 2019
Мінск, 13 лютага 2019
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-0/532/46842
Текущая дата: 29.12.2024