Над праграмай шчыравалі спецыялісты УП “Геаінфармацыйныя сістэмы” НАН Беларусі.
Гэта першая (непрамысловая) версія мабільнай праграмы Белгідрамета для платформы Android 4.1 і вышэй з дазволам экрана 854x480.
“НАДВОР’Е” ў кішэні” прадастаўляе карыстальніку інфармацыю аб фактычным надвор`і, гідралагічным, аграметэаралагічным становішчы і радыяцыйна-экалагічнай сітуацыі ў населеных пунктах Беларусі. Гэта інфармацыя — вынік аўтаматызаванай апрацоўкі дадзеных вымярэнняў у пунктах дзяржаўнай назіральнай сеткі Белгідрамета.
Штармавыя папярэджанні сіноптыкаў Белгідрамета фарміруюцца загадзя, а апавяшчэнні карыстальнікаў аб небяспечных і неспрыяльных метэаралагічных з`явах робяцца па меры іх з’яўлення. Прагнастычныя метэаралагічныя дадзеныя разлічваюцца аўтаматычна без кантролю і карэкціроўкі з выкарыстаннем агульнапрызнаных лічбавых мадэляў надвор`я на вылічальных магутнасцях Белгідрамета. Мабільны дадатак забяспечвае агульнапрыняты сэрвіс: выбар населенага пункта і прагляд дадзеных для яго; профіль з наборам дадзеных, арыентаваных на канкрэтнага карыстальніка — дачніка, рыбака, аматара прыроды.
Тэставая версія мабільнай праграмы Белгідрамета “НАДВОР`Е ў кішэні№ ужо размешчана на Play Market Google.
Надзея Нікалаева
Звязда, 22 снежня 2018
Звязда, 22 снежня 2018
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-0/543/46157
Текущая дата: 26.12.2024