https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Навукоўцы НАН Беларусі распрацавалі мабільную праграму “НАДВОР’Е ў кішэні”


Над праграмай шчыравалі спецыялісты УП “Геаінфармацыйныя сістэмы” НАН Беларусі.
Гэта першая (непрамысловая) версія мабільнай праграмы Белгідрамета для платформы Android 4.1 і вышэй з дазволам экрана 854x480.

“НАДВОР’Е” ў кішэні” прадастаўляе карыстальніку інфармацыю аб фактычным надвор`і, гідралагічным, аграметэаралагічным становішчы і радыяцыйна-экалагічнай сітуацыі ў населеных пунктах Беларусі. Гэта інфармацыя — вынік аўтаматызаванай апрацоўкі дадзеных вымярэнняў у пунктах дзяржаўнай назіральнай сеткі Белгідрамета.

Штармавыя папярэджанні сіноптыкаў Белгідрамета фарміруюцца загадзя, а апавяшчэнні карыстальнікаў  аб небяспечных і неспрыяльных метэаралагічных з`явах робяцца па меры іх з’яўлення. Прагнастычныя метэаралагічныя дадзеныя разлічваюцца аўтаматычна без кантролю і карэкціроўкі з выкарыстаннем агульнапрызнаных лічбавых мадэляў надвор`я на вылічальных магутнасцях Белгідрамета. Мабільны дадатак забяспечвае агульнапрыняты сэрвіс: выбар населенага пункта і прагляд дадзеных для яго; профіль з наборам дадзеных, арыентаваных на канкрэтнага карыстальніка — дачніка, рыбака, аматара прыроды.

Тэставая версія мабільнай праграмы Белгідрамета “НАДВОР`Е ў кішэні№ ужо размешчана на Play Market Google.

Надзея Нікалаева
Звязда, 22 снежня 2018
 
Дата публикации:22.12.2018
Тематика:Новости, Беларусь
Просмотров:299
 
Ключевые слова:
Технологии Погода Интернет
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме