Міністэрства ўнутраных спраў аб`яўляе аб правядзенні конкурсу на лепшыя літаратурны, мастацкі і музычны творы аб органах унутраных спраў Рэспублікі Беларусь, прысвечаных 100-годдзю міліцыі Беларусі.
Для ўдзелу запрашаюцца творчыя саюзы і калектывы, рэдакцыі, а таксама асобныя аўтары, у тым ліку і супрацоўнікі і члены іх сем`яў, ветэраны органаў унутраных спраў.
У конкурс уключаны наступныя намінацыі:
“Лепшы малюнак “Міліцыя вачыма дзяцей” (гранічны ўзрост удзельнікаў - 15 гадоў. Прадстаўляюцца арыгіналы малюнкаў максімальным фарматам А3);
“Лепшы твор выяўленчага мастацтва, прысвечаны беларускай міліцыі" (падаюцца арыгіналы работ);
“Лепшая фотапраца аб беларускай міліцыі" (матэрыялы падаюцца на электронных/лічбавых носьбітах і ў друкаваным выглядзе. Максімальная колькасць фатаграфій - 10 штук фарматам А3 у каляровым ці чорна-белым адлюстраванні);
"Лепшы плакат (білборд) аб беларускай міліцыі" (матэрыялы падаюцца на электронных/лічбавых носьбітах і ў друкаваным выглядзе. Выява каляровае, фармат А1);
“Лепшы літаратурна-мастацкі твор аб беларускай міліцыі ў прозе" (матэрыялы падаюцца на электронных/лічбавых носьбітах і ў друкаваным выглядзе);
“Лепшы паэтычны твор, прысвечанае беларускай міліцыі" (матэрыялы падаюцца на электронных/лічбавых носьбітах і ў друкаваным выглядзе);
“Лепшая песня аб беларускай міліцыі" (аўдыёзапісы, тэкст і ноты прадастаўляюцца на электронных/лічбавых носьбітах, а тэкст і ноты дадаткова ў друкаваным выглядзе).
На конкурс прымаюцца як асобныя матэрыялы аднаго або некалькіх аўтараў, так і тэматычныя падборкі, зборнікі, серыі і цыклы матэрыялаў.
Кожны ўдзельнік можа падаваць заяўкі на любую колькасць намінацый. Да разгляду прымаюцца толькі тыя матэрыялы/працы, якія не былі раней апублікаваныя ці не выстаўляліся.
Работы з абавязковай пазнакай "На конкурс да 100-годдзя беларускай міліцыі” накіроўваюцца не пазней за 1 кастрычніка 2016 года на адрас: 220030, г. Мінск, вул. Берсана, 16, Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь, Цэнтр культурна-выхаваўчай працы.
Дасланыя матэрыялы не рэцэнзуюцца і не вяртаюцца, а прадстаўленыя з парушэннем умоў - не разглядаюцца.
Арганізатары конкурсу пакідаюць за сабой права далейшага бязвыплатнага выкарыстання матэрыялаў конкурсу з абавязковай спасылкай на аўтарства.
Арганізатары конкурсу пакідаюць за сабой права далейшага бязвыплатнага выкарыстання матэрыялаў конкурсу з абавязковай спасылкай на аўтарства.
Узор заяўкі на ўдзел у конкурсе размешчаны на афіцыйным сайце МУС (http://mvd.gov.by/main.aspx?guid=17721).
Вынікі конкурсу будуць падведзены да 1 лістапада 2016 года. Лепшым з лепшых ва ўрачыстай абстаноўцы ўручаць каштоўныя падарункі і дыпломы.
Сяргей Расолька
Звязда, 8 жніўня 2016
Звязда, 8 жніўня 2016
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-0/683/36498
Текущая дата: 25.12.2024