Белорусский портал в Казахстане

Які сёння дзень: 22 лістапада 2024 года



Гэты дзень з`яўляецца трыста дваццаць сёмым па грыгарыянскім календары, да канца года застаецца 39 дзён.

Якія падзеі адбыліся 22 лістапада і чым адзначаны гэты дзень у народным календары, чытайце далей:

Гістарычныя падзеі 22 лістапада

У 1963 годзе быў забіты прэзідэнт ЗША Джон Кенэдзі. Галоўным падазроным у забойстве лічыўся Лі Харві Освальд, які некаторы час жыў у Мінску.
У 1993 годзе Беларусь устанавіла дыпламатычныя адносіны з Босніяй і Герцагавінай.

Хто нарадзіўся 22 лістапада

1791 год: Міхаіл Гамаліцкі, беларускі ўрач, гісторык, літаратар.
1946 год: Яраслаў Еўдакімаў, спявак, Народны артыст БССР.
1952 год: Аляксандр Абадоўскі, беларускі кінааператар.

Таксама сёння нарадзіліся расійскі навуковец і пісьменнік Уладзімір Даль, французскі генерал і палітык Шарль дэ Голь і амерыканская кінаактрыса Скарлет Йохансан.

22 лістапада ў народным календары

У гэты дзень праваслаўныя вернікі шануюць памяць вялебнай Матроны.

У народзе гэты дзень называлі Матрона Зімовая і лічылі, што з гэтага часу ўжо "становіцца зіма". Казалі: "З Матроны зіма ўстае на ногі".

Калі 22 лістапада ідзе снег, май будзе халодны. Раніцай на дрэвах шэрань – варта чакаць моцных маразоў. Калі гусі выходзяць на лёд, наадварот, пацяплее.

Sputnik, 22 лістапада 2024

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-0/7/75953
Текущая дата: 22.12.2024