Белорусский портал в Казахстане

У Віцебску затрымана чарговая група гандляроў спайсамі



Супрацоўнікі наркакантролю УУС Віцебскага аблвыканкама паспяхова правялі чарговую аперацыю па затрыманні асоб, якія гандлююць спайсамі.

Як паведамляе УУС Віцебскага аблвыканкама, пры сілавой падтрымцы АМАП у горадзе была ўстаноўлена і затрымана арганізаваная група, якая займалася збытам курыльных сумесей з утрыманнем псіхатропных рэчываў. 

Збыт псіхатропаў адбываўся пры выкарыстанні інтэрнэта ў асноўным на тэрыторыі Віцебскай вобласці, у Віцебску і Полацку. Тут было ўстаноўлена і канфіскавана 26 закладак. У Магілёве знойдзена 11 закладак. 

З незаконнага абароту наркотыкаў канфіскавана больш за 70 г псіхатропных рэчываў. Падчас агляду жылля праваахоўнікамі канфіскавана камп`ютарная тэхніка, здабытыя злачынным шляхам грашовыя сродкі ў памеры каля 30 мільёнаў рублёў. 

Па гэтым факце ў дачыненні да затрыманых распачата крымінальная справа.

Вячаслаў Будкевіч, БелаПАН
Мінск, 19 снежня 2014

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-0/778/28707
Текущая дата: 16.11.2024