Як паведамляе УУС Віцебскага аблвыканкама, пры сілавой падтрымцы АМАП у горадзе была ўстаноўлена і затрымана арганізаваная група, якая займалася збытам курыльных сумесей з утрыманнем псіхатропных рэчываў.
Збыт псіхатропаў адбываўся пры выкарыстанні інтэрнэта ў асноўным на тэрыторыі Віцебскай вобласці, у Віцебску і Полацку. Тут было ўстаноўлена і канфіскавана 26 закладак. У Магілёве знойдзена 11 закладак.
З незаконнага абароту наркотыкаў канфіскавана больш за 70 г псіхатропных рэчываў. Падчас агляду жылля праваахоўнікамі канфіскавана камп`ютарная тэхніка, здабытыя злачынным шляхам грашовыя сродкі ў памеры каля 30 мільёнаў рублёў.
Па гэтым факце ў дачыненні да затрыманых распачата крымінальная справа.
Вячаслаў Будкевіч, БелаПАН
Мінск, 19 снежня 2014
Мінск, 19 снежня 2014