Белорусский портал в Казахстане

Бронзавы ветурач з`явіцца ў Віцебску



У дворыку вучэбна-лабараторнага корпуса Віцебскай дзяржаўнай акадэміі ветэрынарнай медыцыны ўстанаўліваюць помнік ветурачу.

Пра гэта паведаміў рэктар гэтай навучальнай установы Антон Ятусевіч.

Бронзавы айбаліт са стэтаскопам на шыі выкананы ў натуральны рост вядомым віцебскім скульптарам Іванам Казаком. У левай руцэ лекара — скрутак з надпісам "Ветэрынарная медыцына засцерагае чалавецтва".

VeturaczVicebskКампазіцыю дапоўняць і "браты нашы меншыя" — сабака, цяля і папугай, якія размесцяцца ля свайго доктара. Помнік, створаны на грошы выкладчыкаў і студэнтаў акадэміі, стане віцебскім сімвалам гэтай гуманнай прафесіі. Цяпер актыўна вядуцца падрыхтоўчыя работы да ўстаноўкі кампазіцыі на пастамент, выраблены з мармуру і граніту. Як толькі яны будуць завершаны, адбудзецца ўрачыстае адкрыццё помніка. Як плануецца, яно будзе прымеркавана да важнай падзеі ў жыцці ВНУ — пасвячэння першакурснікаў у студэнты, якое традыцыйна прыпадае на лістапад.

Надзея Дрыла
Звязда, 6 кастрычніка 2012

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-0/868/16719
Текущая дата: 20.05.2024