Белорусский портал в Казахстане

Дакладная дата прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі стане вядома ў пачатку жніўня



Аб гэтым 20 студзеня паведаміла старшыня Цэнтрвыбаркама Лідзія Ярмошына.

Тэхнічная падрыхтоўка да выбараў у Цэнтральнай камісіі ўжо даўно ідзе. "Магу сказаць, што мы на фінішнай прамой, - сказала Лідзія Ярмошына. - Усе дакументы падрыхтаваны, і грошы ў бюджэце таксама ёсць". Размова на гэты момант ідзе прыкладна аб $10 млн на першы тур.

"Што датычыцца рэальных падрыхтоўчых мерапрыемстваў, то яны пачнуцца з моманту назначэння выбараў Палатай прадстаўнікоў. Гэта будзе пачатак жніўня", - праінфармавала кіраўнік ЦВК. Пасля назначэння выбараў, паводле слоў Лідзіі Ярмошынай, будуць запрашацца замежныя наглядальнікі.

20 студзеня 2015, Мінск
Святлана Саўко - БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-1/180/29119
Текущая дата: 08.11.2024