Тэхнічная падрыхтоўка да выбараў у Цэнтральнай камісіі ўжо даўно ідзе. "Магу сказаць, што мы на фінішнай прамой, - сказала Лідзія Ярмошына. - Усе дакументы падрыхтаваны, і грошы ў бюджэце таксама ёсць". Размова на гэты момант ідзе прыкладна аб $10 млн на першы тур.
"Што датычыцца рэальных падрыхтоўчых мерапрыемстваў, то яны пачнуцца з моманту назначэння выбараў Палатай прадстаўнікоў. Гэта будзе пачатак жніўня", - праінфармавала кіраўнік ЦВК. Пасля назначэння выбараў, паводле слоў Лідзіі Ярмошынай, будуць запрашацца замежныя наглядальнікі.
20 студзеня 2015, Мінск
Святлана Саўко - БЕЛТА
20 студзеня 2015, Мінск
Святлана Саўко - БЕЛТА