Белорусский портал в Казахстане

Грыбныя галюцынацыі



Каля Магілёва тры маладыя чалавекі затрыманы з мяшэчкам "вясёлых" грыбоў.

У міліцыі гавораць, што з падобнымі дарамі лесу яны сутыкаюцца другі год запар: дзіўна, што грыбы, радзімай якіх лічыцца Мексіка і Цэнтральная Амерыка, з`явіліся паблізу абласнога цэнтра. Так ці інакш, але яны ўтрымліваюць рэчыва, якое выклікае галюцынацыі. Збіральнікі грыбоў сцвярджалі, што яны прызначаліся для ўласнага карыстання, але галюцынагену павінна было б хапіць на некалькі соцень доз. Цяпер супраць маладых людзей распачата крымінальная справа.

Алена Казлова
Звязда, 4 кастрычніка 2011

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-1/233/9589
Текущая дата: 06.11.2024