У міліцыі гавораць, што з падобнымі дарамі лесу яны сутыкаюцца другі год запар: дзіўна, што грыбы, радзімай якіх лічыцца Мексіка і Цэнтральная Амерыка, з`явіліся паблізу абласнога цэнтра. Так ці інакш, але яны ўтрымліваюць рэчыва, якое выклікае галюцынацыі. Збіральнікі грыбоў сцвярджалі, што яны прызначаліся для ўласнага карыстання, але галюцынагену павінна было б хапіць на некалькі соцень доз. Цяпер супраць маладых людзей распачата крымінальная справа.
Алена Казлова
Звязда, 4 кастрычніка 2011