Белорусский портал в Казахстане

На тэрыторыі ваеннага гарадка Уручча ў Мінску знойдзены зброя і боепрыпасы часоў Вялікай Айчыннай вайны



У Мінску на вуліцы Герояў 120-й дывізіі, у ваенным гарадку Уручча, пры правядзенні земляных работ 16 сакавіка былі знойдзены зброя і боепрыпасы часоў Вялікай Айчыннай вайны.

Як паведамілі ў МУС Беларусі, фаўстпатрон, 15 ручных гранат і 29 запалаў да іх былі абясшкоджаны групай размініравання в/ч 5448 унутраных войскаў.

У гэты ж дзень у Віцебску пры правядзенні земляных работ былі знойдзены 93 авіяцыйныя бомбы і 251 узрывальнік часоў Вялікай Айчыннай вайны. Боепрыпасы абясшкоджаны групай размініравання в/ч 5524 унутраных войскаў МУС.

Вячаслаў Будкевіч, БелаПАН
Мінск, 17 сакавіка 2011 

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-1/250/5176
Текущая дата: 06.11.2024