Як паведамілі ў МУС Беларусі, фаўстпатрон, 15 ручных гранат і 29 запалаў да іх былі абясшкоджаны групай размініравання в/ч 5448 унутраных войскаў.
У гэты ж дзень у Віцебску пры правядзенні земляных работ былі знойдзены 93 авіяцыйныя бомбы і 251 узрывальнік часоў Вялікай Айчыннай вайны. Боепрыпасы абясшкоджаны групай размініравання в/ч 5524 унутраных войскаў МУС.
Вячаслаў Будкевіч, БелаПАН
Мінск, 17 сакавіка 2011