Мінулыя прэзідэнцкія выбары пацвердзілі эфектыўнасць і ўстойлівасць дзейнай у Беларусі палітычнай сістэмы. Пра гэта на пасяджэнні круглага стала "Выбары-2010: вынікі і ацэнкі" 10 студзеня ў Мінску заявіў галоўны рэдактар часопіса "Беларуская думка", адказны сакратар Беларускага саюза журналістаў Вадзім Гігін.
Кажучы пра вынікі прэзідэнцкай кампаніі, Гігін падкрэсліў, што для беларускай апазіцыі яна стала поўнасцю правальнай. Ужо факт рэгістрацыі вялікай колькасці альтэрнатыўных кандыдатаў стаў для апазіцыянераў вялікай нечаканасцю і разбурыў іх планы па вылучэнні адзінага кандыдата.
Апрача таго, "высокі працэнт тых, хто галасаваў супраць усіх, сведчыць, што выбаршчыкі не ўбачылі сярод альтэрнатыўных кандыдатаў свайго лідара, за якога хацелі б аддаць голас", мяркуе адказны сакратар Беларускага саюза журналістаў.
БелаПАН
11 студзеня 2011

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-1/256/3802
Текущая дата: 06.11.2024