Кажучы пра вынікі прэзідэнцкай кампаніі, Гігін падкрэсліў, што для беларускай апазіцыі яна стала поўнасцю правальнай. Ужо факт рэгістрацыі вялікай колькасці альтэрнатыўных кандыдатаў стаў для апазіцыянераў вялікай нечаканасцю і разбурыў іх планы па вылучэнні адзінага кандыдата.
Апрача таго, "высокі працэнт тых, хто галасаваў супраць усіх, сведчыць, што выбаршчыкі не ўбачылі сярод альтэрнатыўных кандыдатаў свайго лідара, за якога хацелі б аддаць голас", мяркуе адказны сакратар Беларускага саюза журналістаў.
БелаПАН
11 студзеня 2011