Белорусский портал в Казахстане

Кіраўнік сайта charter97.org знойдзены мёртвым у сябе на лецішчы



Алег Бябенін быў заснавальнікам і кіраўніком сайта charter97.org. Цела журналіста знайшлі ў пятніцу а 17.30 на яго дачы пад Менскам.

На месцы здрэння працавалі міліцэйскія эксперты. Лецішча таксама наведалі Андрэй Саннікаў ды іншыя паплечнікі Бябеніна. Пакуль, аднак, ніхто не можа нічога паведаміць аб абставінах смерці журналіста. Прэс-сакратар мінскай гарадской міліцыі Аляксандр Ластоўскі ўвечары пятніцы адзначаў, што яму нічога не вядома пра гэта здарэнне.

Алег Бябенін нарадзіўся ў 1974 годзе. Скончыў факультэт журналістыкі Беларускага дзяржаўнага універсітэта. У 1990-х гадах працаваў намеснікам галоўнага рэдактара незалежнай беларускай газэты «Імя». З 1998 года быў заснавальнікам і кіраўніком сайта charter97.org. У Алега Бябеніна засталіся жонка і двое сыноў.

charter97.org
3 верасня 2010


Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-1/268/1839
Текущая дата: 05.11.2024