На месцы здрэння працавалі міліцэйскія эксперты. Лецішча таксама наведалі Андрэй Саннікаў ды іншыя паплечнікі Бябеніна. Пакуль, аднак, ніхто не можа нічога паведаміць аб абставінах смерці журналіста. Прэс-сакратар мінскай гарадской міліцыі Аляксандр Ластоўскі ўвечары пятніцы адзначаў, што яму нічога не вядома пра гэта здарэнне.
Алег Бябенін нарадзіўся ў 1974 годзе. Скончыў факультэт журналістыкі Беларускага дзяржаўнага універсітэта. У 1990-х гадах працаваў намеснікам галоўнага рэдактара незалежнай беларускай газэты «Імя». З 1998 года быў заснавальнікам і кіраўніком сайта charter97.org. У Алега Бябеніна засталіся жонка і двое сыноў.
charter97.org
3 верасня 2010