Белорусский портал в Казахстане

Аляксандр Лукашэнка: створаны ўсе магчымасці, каб зрабіць Беларусі краінай, якая дынамічна развіваецца



Прэзідэнт Беларусі 28-га студзеня ў Пасланні беларускаму народу і Нацыянальнаму сходу падкрэсліў, што створаны ўсе магчымасці, каб зрабіць Беларусь краінай, якая дынамічна развіваецца.

"У нас створаны ўсе магчымасці для таго, каб зрабіць Беларусь краінай, якая дынамічна развіваецца, - заявіў Аляксандр Лукашэнка. - Сутнасць нашай эканамічнай мадэлі - эвалюцыйныя пераўтварэнні, захаванне разумнага ўзроўню ўдзелу дзяржавы ў вытворчасці тавараў і паслуг, справядлівае размеркаванне даброт".

На шостым Усебеларускім народным сходзе народ выказаўся за захаванне такога эканамічнага курсу. "Мы яго прынялі. Гэты курс забяспечваецца агульнымі намаганнямі і ўкладам кожнага ў эканоміку і бюджэт краіны", - адзначыў беларускі лідар.

Прэзідэнт падкрэсліў, што без моцнай эканомікі не будзе Беларусі як самастойнай дзяржавы. "Негатыўныя прыклады іншых краін гэта пацвярджаюць", - звярнуў увагу ён.

28 студзеня 2022, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-1/47/63172
Текущая дата: 25.11.2024