"У нас створаны ўсе магчымасці для таго, каб зрабіць Беларусь краінай, якая дынамічна развіваецца, - заявіў Аляксандр Лукашэнка. - Сутнасць нашай эканамічнай мадэлі - эвалюцыйныя пераўтварэнні, захаванне разумнага ўзроўню ўдзелу дзяржавы ў вытворчасці тавараў і паслуг, справядлівае размеркаванне даброт".
На шостым Усебеларускім народным сходзе народ выказаўся за захаванне такога эканамічнага курсу. "Мы яго прынялі. Гэты курс забяспечваецца агульнымі намаганнямі і ўкладам кожнага ў эканоміку і бюджэт краіны", - адзначыў беларускі лідар.
Прэзідэнт падкрэсліў, што без моцнай эканомікі не будзе Беларусі як самастойнай дзяржавы. "Негатыўныя прыклады іншых краін гэта пацвярджаюць", - звярнуў увагу ён.
28 студзеня 2022, Мінск
БЕЛТА
28 студзеня 2022, Мінск
БЕЛТА