У рацэ Заходняя Дзвіна ў Полацкім раёне вадалазы таварыства выратавання на водах 16-га студзеня знайшлі цела аднаго з хлопчыкаў, патанулых у канцы мінулага года, паведамілі ў Віцебскім абласным упраўленні МНС.
Цела дзіцяці 2009 года нараджэння знойдзена на глыбіні 3,5-4 м у 700-800 м ад месца ўтаплення. Гэта каля 30 м ад берага. Пошукавыя работы працягваюцца.
Як паведамлялася раней, 29 снежня ў 16.28 выратавальнікам паступіла паведамленне пра дзяцей, якія праваліліся пад лёд, на рацэ Заходняя Дзвіна паблізу вёскі Каз’янкі Полацкага раёна. Хлопцы каталіся на цюбінгу з берага ракі і праваліліся ў прамоіну. Цягам іх стала выносіць ўздоўж яе, пасля яны пайшлі пад лёд.
Звязда, 16 студзеня 2022
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-1/50/62931
Текущая дата: 25.11.2024