Цела дзіцяці 2009 года нараджэння знойдзена на глыбіні 3,5-4 м у 700-800 м ад месца ўтаплення. Гэта каля 30 м ад берага. Пошукавыя работы працягваюцца.
Як паведамлялася раней, 29 снежня ў 16.28 выратавальнікам паступіла паведамленне пра дзяцей, якія праваліліся пад лёд, на рацэ Заходняя Дзвіна паблізу вёскі Каз’янкі Полацкага раёна. Хлопцы каталіся на цюбінгу з берага ракі і праваліліся ў прамоіну. Цягам іх стала выносіць ўздоўж яе, пасля яны пайшлі пад лёд.
Звязда, 16 студзеня 2022