Уцекачы распавялі прадстаўнікам СААЗ, якія прыбылі ў часовы пункт размяшчэння ў транспартна-лагістычным цэнтры на мяжы, аб злачынных дзеяннях польскіх сілавікоў.
Для зносін з місіяй СААЗ сабралася значная колькасць бежанцаў. Яны паведамілі, што спадзяюцца на дапамогу ў адкрыцці гуманітарнага калідора ў ЕС.
Таксама ўцекачы паскардзіліся на польскіх сілавікоў. «Яны выкарыстоўвалі газ супраць нас і нашых дзяцей. Было шмат пацярпелых, практычна ніхто не мог заснуць у ноч пасля таго, што адбылося, дзеці плакалі. Раскажыце пра гэта ўсім свеце», — звярнуўся адзін з мужчын да дырэктара па супрацьдзеянні надзвычайных сітуацыях у рэгіёне Еўрапейскага рэгіянальнага бюро СААЗ, кіраўніка місіі Джэральду Рокеншаубу.
Яшчэ адзін бежанец у ТЛЦ распавёў прадстаўніку СААЗ, што хоча трапіць у Еўропу, каб там працаваць. Таксама ён пазнаёміў яго са сваім дзіцем.
Звязда, 21 лістапада 2021
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-1/60/61681
Текущая дата: 11.01.2025