Для зносін з місіяй СААЗ сабралася значная колькасць бежанцаў. Яны паведамілі, што спадзяюцца на дапамогу ў адкрыцці гуманітарнага калідора ў ЕС.
Таксама ўцекачы паскардзіліся на польскіх сілавікоў. «Яны выкарыстоўвалі газ супраць нас і нашых дзяцей. Было шмат пацярпелых, практычна ніхто не мог заснуць у ноч пасля таго, што адбылося, дзеці плакалі. Раскажыце пра гэта ўсім свеце», — звярнуўся адзін з мужчын да дырэктара па супрацьдзеянні надзвычайных сітуацыях у рэгіёне Еўрапейскага рэгіянальнага бюро СААЗ, кіраўніка місіі Джэральду Рокеншаубу.
Яшчэ адзін бежанец у ТЛЦ распавёў прадстаўніку СААЗ, што хоча трапіць у Еўропу, каб там працаваць. Таксама ён пазнаёміў яго са сваім дзіцем.
Звязда, 21 лістапада 2021