Старшыня Цэнтральнай выбарчай камісіі Ігар Карпенка пракаментаваў заклік беларускай апазіцыі байкатаваць прэзідэнцкія выбары кітайскай прымаўкай: "Як бы моцна не дзьмуў вецер, ён не ссуне гару з месца".
У пятніцу адбылася прэс-канферэнцыя кіраўніцтва ЦВК.
Карпенку паказалі лістоўкі, якія актыўна распаўсюджвае за мяжой беларуская апазіцыя, заклікаючы ігнараваць выбары.
"Што магу сказаць: мы ж не можам ім перашкодзіць свае вынаходкі рабіць, фантазіі ажыццяўляць. Мы сутыкаліся ў свой час са стыкерамі, з рознымі лістоўкамі, з рознымі спробамі нейкім чынам паўплываць на гэта. Ёсць такое добрае кітайскае выслоўе, якое гучыць так: як бы моцна не дзьмуў вецер, ён не ссуне гару з месца", - сказаў ён.
Паводле яго слоў, выбарчы працэс ідзе сваім парадкам, актыўна набіраючы абароты, і зразумела, што хтосьці хоча паўплываць на гэтыя працэсы.
Карпенка пры дапамозе шрэдара прадэманстраваў, што неабходна рабіць з такімі лістоўкамі.
"Таму заклікаю нашых грамадзян прыходзіць на ўчасткі і рабіць свой свядомы выбар. І, як кажуць, сабакі брэшуць, а караван ідзе", - падсумаваў кіраўнік ЦВК.
Мінск, 10 студзеня 2025
Sputnik
Sputnik