Так, 39-гадовы (раней неаднаразова судзімы) непрацуючы мінчанін, ужыўшы наркотыкі, зайшоў у пад’езд дома і патэлефанаваў у дзверы некалькім жыхарам. Калі ў адной з кватэр яму адкрылі і дазволілі скарыстацца смартфонам гаспадароў, «каб выклікаць хуткую дапамогу», мужчына разам з чужым гаджэтам выскачыў у акно з другога паверха, пасля чаго схаваўся ў невядомым кірунку.
Па гарачых слядах супрацоўнікі аддзела крымінальнага вышуку затрымалі зламысніка. Было ўстаноўлена, што днём раней ён жа галавой разбіў шкло прыпаркаванага каля дома аўтамабіля.
Свае дзеянні мужчына патлумачыў тым, што знаходзіўся ў стане наркатычнага ап’янення.
Па дадзеных фактах распачатыя крымінальныя справы за хуліганства і рабаванне.
Звязда, 6 студзеня 2025