Беларускі пагранзнак абстралялі з тэрыторыі Украіны, паведамілі ў Дзяржаўным памежным камітэце.
Інцыдэнт адбыўся 11 верасня на ўчастку Пінскага пагранічнага атрада. «Пры аглядзе пагранзнака памежнікі заставы „Сварынь“ выявілі пашкоджанні памежнага слупа і шчытка з выявай Дзяржаўнага герба Рэспублікі Беларусь у выглядзе прабоін ад дробу, як мяркуецца, стрэлам з паляўнічай стрэльбы», — распавялі ў ДПК.
Вынікі праведзенай сустрэчы з украінскім бокам паказалі, што стрэлы вырабляліся з тэрыторыі Украіны. Праводзіцца разбіральніцтва.
Звязда, 15 верасня 2021
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-1/64/60537
Текущая дата: 25.11.2024