Інцыдэнт адбыўся 11 верасня на ўчастку Пінскага пагранічнага атрада. «Пры аглядзе пагранзнака памежнікі заставы „Сварынь“ выявілі пашкоджанні памежнага слупа і шчытка з выявай Дзяржаўнага герба Рэспублікі Беларусь у выглядзе прабоін ад дробу, як мяркуецца, стрэлам з паляўнічай стрэльбы», — распавялі ў ДПК.
Вынікі праведзенай сустрэчы з украінскім бокам паказалі, што стрэлы вырабляліся з тэрыторыі Украіны. Праводзіцца разбіральніцтва.
Звязда, 15 верасня 2021