Белорусский портал в Казахстане

Мурал «Будучыня Беларусі ў тваіх руках» застанецца Мазыру на памяць пра «Марафон адзінства»



Арт-аб’ект «Будучыня Беларусі ў тваіх руках» адкрылі ў Мазыры падчас «Марафону адзінства».

Мурал нанеслі на фасадзе вышынныя дамы па вуліцы Рыжкова ў квартале новабудоўляў, паблізу новага спартыўнага аб’екта. Сюжэт мурала нязменны: на фоне маляўнічай прыроды намаляваныя мужчынская, жаночая і дзіцячая далоні, на якіх ляжыць мапа Беларусі. Над імі — сімвалізуючы працяглы палёт Беларусі лунаючы бусел. Элементы гэтага арт-аб’екта паасобку і ў цэлым паказваюць каштоўнасць традыцыйных сямейных адносін, любоў да Радзімы, клопат аб яе паспяховай будучыні.

Мазыр — малады горад, які выступае за здаровы лад жыцця. Тут жывуць каля 25 тыс.маладых людзей ва ўзросце ад 14 гадоў да 31 года. Гэта актыўныя, спартыўныя і патрыятычныя людзі.

Як падкрэсліў першы сакратар ЦК БРСМ, член савета рэспублікі Аляксандр Лук’янаў, моладзь з’яўляецца правадніком нацыянальных каштоўнасцяў і культуры.

Больш за дзясятак такіх муралаў ужо адкрыты ў абласных і раённых цэнтрах. І такая практыка працягнецца, запэўніў Аляксандр Лук’янаў. У хуткім часе плануецца адкрыць яшчэ каля пяці такіх аб’ектаў.

Звязда, 28 снежня 2024

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-3/1/76499
Текущая дата: 01.01.2025