Мурал нанеслі на фасадзе вышынныя дамы па вуліцы Рыжкова ў квартале новабудоўляў, паблізу новага спартыўнага аб’екта. Сюжэт мурала нязменны: на фоне маляўнічай прыроды намаляваныя мужчынская, жаночая і дзіцячая далоні, на якіх ляжыць мапа Беларусі. Над імі — сімвалізуючы працяглы палёт Беларусі лунаючы бусел. Элементы гэтага арт-аб’екта паасобку і ў цэлым паказваюць каштоўнасць традыцыйных сямейных адносін, любоў да Радзімы, клопат аб яе паспяховай будучыні.
Мазыр — малады горад, які выступае за здаровы лад жыцця. Тут жывуць каля 25 тыс.маладых людзей ва ўзросце ад 14 гадоў да 31 года. Гэта актыўныя, спартыўныя і патрыятычныя людзі.
Як падкрэсліў першы сакратар ЦК БРСМ, член савета рэспублікі Аляксандр Лук’янаў, моладзь з’яўляецца правадніком нацыянальных каштоўнасцяў і культуры.
Больш за дзясятак такіх муралаў ужо адкрыты ў абласных і раённых цэнтрах. І такая практыка працягнецца, запэўніў Аляксандр Лук’янаў. У хуткім часе плануецца адкрыць яшчэ каля пяці такіх аб’ектаў.
Звязда, 28 снежня 2024