Наведвальнікі выстаўкі могуць азнаёміцца з мноствам цікавых праектаў, накіраваных на глыбокае знаёмства з дасягненнямі краіны.
У рамках выстаўкі прадстаўлены лакацыі "Мы - будучыня", "Разумны горад", "Прыгожая краіна", "Навука і інтэлект", "Клопат і здароўе", "Спартыўная краіна", "На варце", "Атамная энергія", "Сельская гаспадарка".
Асаблівую атмасферу на выстаўцы стварае зона культурных праектаў - пляцоўка, на якой штодзень будуць праходзіць мерапрыемствы абсалютна рознага фармату ад кожнага рэгіёна краіны.

Паводле слоў міністра адукацыі Андрэя Іванца, мэта выстаўкі - паказаць не толькі моладзі, але і ўсім жыхарам краіны, што нам ёсць чым ганарыцца.
"Моладзь, школьнікі, студэнты, навучэнцы каледжаў, якія абавязкова будуць наведваць гэту выставачную экспазіцыю, змогуць на ўласныя вочы ўбачыць, што зроблена беларускім народам за перыяд нашай незалежнасці, суверэннага станаўлення", - адзначыў ён.

Выстаўка будзе працаваць на працягу сямі тыдняў. Для зручнасці гасцей арганізаваны спецыяльныя аўтобусы, якія будуць курсаваць ад некалькіх станцый метро. Інфармацыя аб выстаўцы і культурных падзеях будзе публікавацца на афіцыйным сайце і ў Telegram-канале выстаўкі.
28 снежня 2024, Мінск
БЕЛТА
28 снежня 2024, Мінск
БЕЛТА