Белорусский портал в Казахстане

У Беларусі ўступіў у сілу закон «Аб адказным абыходжанні з жывёламі»



Закон набыў моц 1 студзеня 2025.

Дакумент вызначае правілы абыходжання з жывёламі. Дарэчы, ён накіраваны не толькі на абарону братоў нашых меншых, але таксама на абарону інтарэсаў фізічных і юрыдычных асоб.

Так, пачынаючы з 1 студзеня 2025 года забаронена наведваць з жывёламі розныя ўстановы. У прыватнасці, гаворка ідзе аб харчовых магазінах, арганізацыях аховы здароўя і адукацыі, аб’ектах культурнай інфраструктуры, фізкультурна-спартыўных збудаванняў і шэрагу іншых месцаў.

У забароны ёсць выключэнні — яна не распаўсюджваецца на сабак-павадыроў. Пры гэтым варта памятаць, што ў такіх сабак павінна быць спецыяльнае пасведчанне, якое пацвярджае яго статус.

Звязда, 3 студзеня 2025

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-3/1/76659
Текущая дата: 07.01.2025