Дакумент вызначае правілы абыходжання з жывёламі. Дарэчы, ён накіраваны не толькі на абарону братоў нашых меншых, але таксама на абарону інтарэсаў фізічных і юрыдычных асоб.
Так, пачынаючы з 1 студзеня 2025 года забаронена наведваць з жывёламі розныя ўстановы. У прыватнасці, гаворка ідзе аб харчовых магазінах, арганізацыях аховы здароўя і адукацыі, аб’ектах культурнай інфраструктуры, фізкультурна-спартыўных збудаванняў і шэрагу іншых месцаў.
У забароны ёсць выключэнні — яна не распаўсюджваецца на сабак-павадыроў. Пры гэтым варта памятаць, што ў такіх сабак павінна быць спецыяльнае пасведчанне, якое пацвярджае яго статус.
Звязда, 3 студзеня 2025