Белорусский портал в Казахстане

У Мінскім заапарку пасяліліся новыя жыхары



У аматараў жывёл з’явілася новая нагода наведаць Мінскі заапарк. З нядаўняга часу тут з’явіліся новыя жыхары — патагонскія мары. Пра гэта паведамляецца ў Instagram-акаўнце заапарка.

Жывёлы маюць незвычайны знешні выгляд. Яны адначасова падобныя і на труса, і на капібару. Патагонскіх мар ўжо празвалі цуда-зайцамі на тонкіх ножках.

Як гаворыцца ў паведамленні, парачка гэтых арыгінальных жывёл прыехала ў заапарк яшчэ зімой. Мары ўжо прайшлі каранцін і цяпер абжываюцца ў сваім новым доме, дзе яны будуць суседнічаць з групай каціных лемураў.

Радзімай гэтых «зайцоў на доўгіх лапах» з’яўляецца Аргенціна, а іх далёкія сваякі — марскія свінкі. Вага жывёл можа дасягаць 18 кг, рост да 45 см. Сілкуюцца яны расліннай ежай, жывуць амаль 10-12 гадоў. Мары здольныя развіваць хуткасць да 30 км/г.

Звязда, 23 сакавіка 2025


Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-3/1/77555
Текущая дата: 26.03.2025