Жывёлы маюць незвычайны знешні выгляд. Яны адначасова падобныя і на труса, і на капібару. Патагонскіх мар ўжо празвалі цуда-зайцамі на тонкіх ножках.
Як гаворыцца ў паведамленні, парачка гэтых арыгінальных жывёл прыехала ў заапарк яшчэ зімой. Мары ўжо прайшлі каранцін і цяпер абжываюцца ў сваім новым доме, дзе яны будуць суседнічаць з групай каціных лемураў.
Радзімай гэтых «зайцоў на доўгіх лапах» з’яўляецца Аргенціна, а іх далёкія сваякі — марскія свінкі. Вага жывёл можа дасягаць 18 кг, рост да 45 см. Сілкуюцца яны расліннай ежай, жывуць амаль 10-12 гадоў. Мары здольныя развіваць хуткасць да 30 км/г.
Звязда, 23 сакавіка 2025
Звязда, 23 сакавіка 2025