Белорусский портал в Казахстане

Выстава, прысвечаная памяці першага Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі мітрапаліта Філарэта, пачне працаваць 2 чэрвеня ў Магілёўскім абласным мастацкім музеі імя П.В.Масленікава.



Аб гэтым паведамілі ва ўстанове культуры.

У экспазіцыі будуць прадстаўлены фотаздымкі з асабістага архіва мітрапаліта Філарэта. Яны раскрыюць падзвіжніцкі, асветніцкі жыццёвы шлях першага Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі.

Як расказалі ва ўстанове культуры, на выставе будуць прадстаўлены творы мастакоў і іканапісцаў з Беларусі, Расіі і Малдовы, а таксама будуць выстаўлены работы лаўрэатаў усебеларускага конкурсу дзіцячых малюнкаў на тэму гісторыі і сучаснасці праваслаўнай царквы Беларусі. Часткай экспазіцыі стануць матэрыялы выставы «Блажэнная Валянціна. Духоўная заступніца зямлі беларускай», — адзначылі ў музеі.

Урачыстае адкрыццё экспазіцыі пройдзе 3 чэрвеня ў 15.00. Уваход на мерапрыемства свабодны.

Звязда, 2 чэрвеня 2022

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-3/104/65256
Текущая дата: 18.11.2024