У экспазіцыі будуць прадстаўлены фотаздымкі з асабістага архіва мітрапаліта Філарэта. Яны раскрыюць падзвіжніцкі, асветніцкі жыццёвы шлях першага Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі.
Як расказалі ва ўстанове культуры, на выставе будуць прадстаўлены творы мастакоў і іканапісцаў з Беларусі, Расіі і Малдовы, а таксама будуць выстаўлены работы лаўрэатаў усебеларускага конкурсу дзіцячых малюнкаў на тэму гісторыі і сучаснасці праваслаўнай царквы Беларусі. Часткай экспазіцыі стануць матэрыялы выставы «Блажэнная Валянціна. Духоўная заступніца зямлі беларускай», — адзначылі ў музеі.
Урачыстае адкрыццё экспазіцыі пройдзе 3 чэрвеня ў 15.00. Уваход на мерапрыемства свабодны.
Звязда, 2 чэрвеня 2022
Звязда, 2 чэрвеня 2022