Белорусский портал в Казахстане

«Біблейскія матывы» прадставіць Белдзяржфілармонія ў галерэі Савіцкага



Вечар «Музычнай гасцінай» Белдзяржфілармоніі адбудзецца 25-га сакавіка ў Мастацкай галерэі Міхаіла Савіцкага, паведамілі ва ўстанове.

Артысты «Музычнай гасцёўні» Белдзяржфілармоніі ў рамках выставы жывапісу «Міхаіл Савіцкі. Спадчына», прысвечанай 100-годдзю з дня нараджэння народнага мастака Беларусі, прадставяць праграму «Білейскія матывы».

«У працяг работы выставы «Міхаіл Савіцкі. Спадчына» «Музычная гасцёўня» прадставіць праграму з цыкла «Сугучча». На гэты раз наведвальнікі выставы пачуюць музыку вялікіх кампазітараў Баха, Гендэля, Вівальдзі, дзіўным чынам «агучваючых» палотны Міхаіла Савіцкага, створаныя па біблейскіх матывах», — распавялі арганізатары.

Як падкрэслілі арганізатары, вечныя тэмы жыцця і смерці, смутку і радасці, адкуплення грахоў — усё, што хвалявала мастака, знойдзе працяг у вечнай музыцы, якая прагучыць у галерэі ў выкананні Таццяны Старчанкі (фартэпіяна), Яўгена Віданава (флейта), Кацярыны Архіпавай (скрыпка), Станіслава Петчанкі (віяланчэль).

Пачатак а 19 гадзіне.

Звязда, 20 сакавіка 2022

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-3/114/64098
Текущая дата: 18.11.2024