Артысты «Музычнай гасцёўні» Белдзяржфілармоніі ў рамках выставы жывапісу «Міхаіл Савіцкі. Спадчына», прысвечанай 100-годдзю з дня нараджэння народнага мастака Беларусі, прадставяць праграму «Білейскія матывы».
«У працяг работы выставы «Міхаіл Савіцкі. Спадчына» «Музычная гасцёўня» прадставіць праграму з цыкла «Сугучча». На гэты раз наведвальнікі выставы пачуюць музыку вялікіх кампазітараў Баха, Гендэля, Вівальдзі, дзіўным чынам «агучваючых» палотны Міхаіла Савіцкага, створаныя па біблейскіх матывах», — распавялі арганізатары.
Як падкрэслілі арганізатары, вечныя тэмы жыцця і смерці, смутку і радасці, адкуплення грахоў — усё, што хвалявала мастака, знойдзе працяг у вечнай музыцы, якая прагучыць у галерэі ў выкананні Таццяны Старчанкі (фартэпіяна), Яўгена Віданава (флейта), Кацярыны Архіпавай (скрыпка), Станіслава Петчанкі (віяланчэль).