Белорусский портал в Казахстане

Драўляныя, шкляныя, вугальныя. Больш за 500 прасоў прадстаўлена на выставе ў Мінску



Больш за 500 прасоў прадстаўлена на выставе «Прасы на ўсе лады» у прысядзібным флігелі музея «Лошыцкая сядзіба» (філіял ДУ «Музей гісторыі горада Мінска»), паведамляецца на сайце музейнай установы.

У экспазіцыі – чыгунныя, латунныя, драўляныя (!), вугальныя і «з душой», газавыя і спіртавыя прасы XVIII — пач. XX стст, а таксама раннія мадэлі электрычных прасаў XIX-XX стст. з прыватных калекцый.

Сярод незвычайных для сучасніка – прасы для більярднага стала, пальчатак, капелюшоў, «гафратары» руш і валанаў для сукенак-крыналінаў, а таксама каўнерыкаў для мужчынскіх кафтанаў і некаторыя іншыя. Унікальнымі з’яўляюцца шкляны і паравы прасы.

Самых маленькіх наведвальнікаў пацешаць цацачныя прасы, міні-прасы, прас з саломы.

Напрыканцы наведвальнікі выставы даведаюцца, што «прэсафілія» — гэта калекцыянаванне прасаў, а «прэсафілы» — азартныя назапашвальнікі дадзеных прылад і прыбораў.

Выстава працуе па 31 снежня. 

Звязда, 22 лютага 2022

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-3/117/63648
Текущая дата: 18.11.2024