У экспазіцыі – чыгунныя, латунныя, драўляныя (!), вугальныя і «з душой», газавыя і спіртавыя прасы XVIII — пач. XX стст, а таксама раннія мадэлі электрычных прасаў XIX-XX стст. з прыватных калекцый.
Сярод незвычайных для сучасніка – прасы для більярднага стала, пальчатак, капелюшоў, «гафратары» руш і валанаў для сукенак-крыналінаў, а таксама каўнерыкаў для мужчынскіх кафтанаў і некаторыя іншыя. Унікальнымі з’яўляюцца шкляны і паравы прасы.
Самых маленькіх наведвальнікаў пацешаць цацачныя прасы, міні-прасы, прас з саломы.
Напрыканцы наведвальнікі выставы даведаюцца, што «прэсафілія» — гэта калекцыянаванне прасаў, а «прэсафілы» — азартныя назапашвальнікі дадзеных прылад і прыбораў.