Экскурсія з элементамі інтэрактыву «У гасцях у мастака» адбудзецца з 13.00 да 14.00. Яна разлічана, у тым ліку і на дзяцей, пачынаючы ад 4 гадоў.
Народны мастак Беларусі, заслужаны дзеяч мастацтваў Беларускай ССР, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь Павел Васільевіч Масленікаў нарадзіўся ў вёсцы Княжыцы Магілёўскага раёна 108 гадоў таму. З гэтай нагоды музей і запрашае ў нядзелю, 6 лютага, прыхільнікаў творчасці гэтага самабытнага аўтара і ўсіх аматараў мастацтва на экскурсію.
— Вельмі ганарова, што наш мастацкі музей носіць імя гэтага праслаўленага чалавека, — паведамілі арганізатары. — Мы прапануем дзецям і іх бацькам адкрыць для сябе новыя грані ў творчасці і жыцці Паўла Масленікава. Будзе магчымасць праверыць свае веды ў гульні «Знайдзі карціну», адшукаць патрэбны твор па вершах і загадках, разгадаць прысвечаныя мастацтву крыжаванкі.
Нэлі Зігуля
Звязда, 2 лютага 2022
Звязда, 2 лютага 2022
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-3/121/63273
Текущая дата: 18.11.2024