Народны мастак Беларусі, заслужаны дзеяч мастацтваў Беларускай ССР, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь Павел Васільевіч Масленікаў нарадзіўся ў вёсцы Княжыцы Магілёўскага раёна 108 гадоў таму. З гэтай нагоды музей і запрашае ў нядзелю, 6 лютага, прыхільнікаў творчасці гэтага самабытнага аўтара і ўсіх аматараў мастацтва на экскурсію.
— Вельмі ганарова, што наш мастацкі музей носіць імя гэтага праслаўленага чалавека, — паведамілі арганізатары. — Мы прапануем дзецям і іх бацькам адкрыць для сябе новыя грані ў творчасці і жыцці Паўла Масленікава. Будзе магчымасць праверыць свае веды ў гульні «Знайдзі карціну», адшукаць патрэбны твор па вершах і загадках, разгадаць прысвечаныя мастацтву крыжаванкі.
Нэлі Зігуля
Звязда, 2 лютага 2022
Звязда, 2 лютага 2022