Белорусский портал в Казахстане

Іван Кубракоў павіншаваў са святамі выхаванцаў дзіцячага ваенна-патрыятычнага клуба «Рысь»



Акрамя таго, міністр унутраных спраў сустрэўся з пераможцамі аглядаў-конкурсаў прафесійнага майстэрства. Выхаванцы атрымалі падарункі.

— Вы — юныя абаронцы правапарадку, — звярнуўся да выхаванцаў ваенна-патрыятычнага клуба кіраўнік міліцэйскага ведамства. — Хачу пажадаць вам здароўя і поспехаў у вучобе. Няхай у вас усё атрымаецца і абавязкова споўняцца самыя запаветныя мары!

Звяртаючыся да пераможцаў рэспубліканскіх конкурсаў прафесійнага майстэрства, Іван Кубракоў падзякаваў кожнаму за высокія дасягненні, якія, па яго словах, даюцца толькі дзякуючы ўпартасці і працавітасці. Сярод мужчын у пагонах апынулася і дзяўчына — лепшы сышчык краіны маёр міліцыі Наталля Абрамчык. 

Вераніка Канюта
Звязда, 31 снежня 2021

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-3/126/62616
Текущая дата: 19.11.2024