— Вы — юныя абаронцы правапарадку, — звярнуўся да выхаванцаў ваенна-патрыятычнага клуба кіраўнік міліцэйскага ведамства. — Хачу пажадаць вам здароўя і поспехаў у вучобе. Няхай у вас усё атрымаецца і абавязкова споўняцца самыя запаветныя мары!
Звяртаючыся да пераможцаў рэспубліканскіх конкурсаў прафесійнага майстэрства, Іван Кубракоў падзякаваў кожнаму за высокія дасягненні, якія, па яго словах, даюцца толькі дзякуючы ўпартасці і працавітасці. Сярод мужчын у пагонах апынулася і дзяўчына — лепшы сышчык краіны маёр міліцыі Наталля Абрамчык.
Вераніка Канюта
Звязда, 31 снежня 2021