Канцэрт "Калядныя мроі Адама Міцкевіча" пачуюць госці Дзяржаўнага музея гісторыі беларускай літаратуры 23 снежня. Аб гэтым паведамілі ва ўстанове культуры.
"Прастора музея гэтым вечарам напоўніцца музыкай на словы Адама Міцкевіча, дзе прагучаць прысвечаныя яму інструментальныя творы. Акрамя таго, госці мерапрыемства даведаюцца пра цікавыя факты з біяграфіі паэта: як свята Раства звязана з яго дэбютным вершам, дзе ён адзначаў свае апошнія імяніны перад выездам з радзімы і якой была яго любімая песня-калядка. Мы таксама раскажам рэцэпт любімай традыцыйнай стравы Адама Міцкевіча на святочным вігілійным стале", - адзначылі арганізатары.
Удзел у канцэрце прымуць салісты Беларускай дзяржаўнай філармоніі. Сярод іх Тамара Рэмез (сапрана), Аляксей Загорскі (скрыпка) і музыказнаўца Святлана Немагай (фартэпіяна). Прагучаць традыцыйныя калядныя песні, а таксама творы Яна Голанда, Міхала Агінскага, Станіслава Манюшкі і Юрыя Семянякі.
20 снежня 2021, Мінск
БЕЛТА
20 снежня 2021, Мінск
БЕЛТА
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-3/128/62404
Текущая дата: 19.11.2024