"Прастора музея гэтым вечарам напоўніцца музыкай на словы Адама Міцкевіча, дзе прагучаць прысвечаныя яму інструментальныя творы. Акрамя таго, госці мерапрыемства даведаюцца пра цікавыя факты з біяграфіі паэта: як свята Раства звязана з яго дэбютным вершам, дзе ён адзначаў свае апошнія імяніны перад выездам з радзімы і якой была яго любімая песня-калядка. Мы таксама раскажам рэцэпт любімай традыцыйнай стравы Адама Міцкевіча на святочным вігілійным стале", - адзначылі арганізатары.
Удзел у канцэрце прымуць салісты Беларускай дзяржаўнай філармоніі. Сярод іх Тамара Рэмез (сапрана), Аляксей Загорскі (скрыпка) і музыказнаўца Святлана Немагай (фартэпіяна). Прагучаць традыцыйныя калядныя песні, а таксама творы Яна Голанда, Міхала Агінскага, Станіслава Манюшкі і Юрыя Семянякі.
20 снежня 2021, Мінск
БЕЛТА
20 снежня 2021, Мінск
БЕЛТА