За час пандэміі валанцёры Віцебскай абласной арганізацыі Беларускага таварыства Чырвонага Крыжа (БТЧК) аказалі больш за 11 тыс. паслуг насельніцтву, паведаміла старшыня абларганізацыі Галіна Жаланава.
Падчас пандэміі клопат аб пажылых грамадзянах стаў прыярытэтам для работнікаў і валанцёраў Чырвонага Крыжа. «Людзі залатога ўзросту апынуліся ў зоне павышанай рызыкі з пачатку з’яўлення COVID-19. Для захавання здароўя ім было рэкамендавана лішні раз не выходзіць з дому. У такой вымушанай самаізаляцыі ім дапамагалі нашы валанцёры: дастаўлялі прадукты, прадметы першай неабходнасці, сродкі індывідуальнай абароны (СІЗ), медыкаменты. Усяго за час аказання гэтага віду дапамогі ў 2020 годзе было выканана 11 280 паслуг», — адзначыла Галіна Жаланава.
Валанцёры Чырвонага Крыжа таксама актыўна дапамагалі медыкам ва ўстановах аховы здароўя і работнікам тэрытарыяльных цэнтраў сацабслугоўвання насельніцтва Віцебскай вобласці. У 2020 годзе закупілі і перадалі ў гэтыя ўстановы СІЗ амаль на Br187 тыс.
Звязда, 7 лютага 2021
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-3/160/58285
Текущая дата: 18.11.2024