Падчас пандэміі клопат аб пажылых грамадзянах стаў прыярытэтам для работнікаў і валанцёраў Чырвонага Крыжа. «Людзі залатога ўзросту апынуліся ў зоне павышанай рызыкі з пачатку з’яўлення COVID-19. Для захавання здароўя ім было рэкамендавана лішні раз не выходзіць з дому. У такой вымушанай самаізаляцыі ім дапамагалі нашы валанцёры: дастаўлялі прадукты, прадметы першай неабходнасці, сродкі індывідуальнай абароны (СІЗ), медыкаменты. Усяго за час аказання гэтага віду дапамогі ў 2020 годзе было выканана 11 280 паслуг», — адзначыла Галіна Жаланава.
Валанцёры Чырвонага Крыжа таксама актыўна дапамагалі медыкам ва ўстановах аховы здароўя і работнікам тэрытарыяльных цэнтраў сацабслугоўвання насельніцтва Віцебскай вобласці. У 2020 годзе закупілі і перадалі ў гэтыя ўстановы СІЗ амаль на Br187 тыс.
Звязда, 7 лютага 2021